Начальнікам Мядзельскага райаддзела ўнутраных спраў прызначаны палкоўнік міліцыі Андрэй Мініч. Да гэтага ён больш за месяц выконваў абавязкі начальніка райадзела.

Андрэю Мінічу – 41 год. Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы ў Асіповіцкім раёне на Магілеўшчыне.  Мае вышэйшую адукацыю.

Ад 1995 года служыў на розных пасадах у сталічнай міліцыі. Да апошняга часу ён быў намеснікам начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі, паведаміў часовы выканальнік абавязкаў па пасадзе намесніка начальніка Мядзельскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Міхаіл Рудкоўскі.

Андрэй Мініч. Фота tut.by

Андрэй Мініч. Фота tut.by