6 сакавіка месцамі па краіне будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуецца невялікі снег, днём месцамі па захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, па захадзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -6, па паўднёвым захадзе – да +2. Днём будзе ад 0 па поўначы да +13 па паўднёвым захадзе краіны.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

“Наша Ніва” паводле .