“РГ” паведамляла, што 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Анатоля Вайнілкі старшынёй Мядзельскага райвыканкама.
Учора, 4 сакавіка, у райвыканкаме адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. У яе рабоце ўдзельнічаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. Ён прадставіў кандыдатуру Анатоля Вайнілкі.
Анатоль Вайнілка. Фота myadel.minsk-region.by.
Сесія зацвердзіла старшынёй райвыканкама Анатоля Вайнілку.
Таксама Сямён Шапіра падзякаваў за працу яго папярэдніку на гэтай пасадзе Іллі Шацько.
Якія прыярытэты будуць у дзейнасці новага старшыні Мядзельскага райвыканкама, глядзіце ніжэй на відэа з сайта tvr.by:
<!–
–>