Напярэдадні жаночага свята, 6 сакавіка, ад 13:00 да 17:00 у канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок” можна наведаць гульнятэку.

Яе праводзіць спецыяліст па настольных гульнях Генадзь Грыневіч.

Арганізатары запрашаюць далучацца бацькоў з дзецьмі, пажадана школьнага ўзросту.

Як упэўнівае галоўны бібліятэкар залы замежнай літаратуры Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Летунова, будзе прапанавана шмат новых настолак: “Капялюш”, “Джэнга”, “Дзікія джунглі”, “Свінтус”, “Казачнік”, “Эвалюцыя” і іншыя.

Упершыню настольныя гульні з’явіліся ў старажытным Егіпце. Пазней “гульняманія” захапіла і іншыя краіны. Змяняліся правілы, гульні, але сутнасць заставалася нязменнай. Гэта ўнікальны трэнажор для розуму, кемлівасці і эрудыцыі.