На Вілейшчыне 29 лютага ў дзіцячым рэспубліканскім аздараўленчым цэнтры “Надзея” прайшла рэспубліканская акцыя “Бяспека ў кожны дом”.

Дзеці сабраліся ў актавай зале, дзе з імі пагутарылі і правялі віктарыну супрацоўнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Каб праверыць, як правільна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі, выратавальнікі правялі вучэбную эвакуацыю, што было нечакана як для дзяцей, так і для дарослых. Аднак усе дзейнічалі арганізавана і адказна.

У завяршэнні мерапрыемства прадэманстравалі два відэаролікі супрацьпажарнай накіраванасці. Усім удзельнікам акцыі раздалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.

Фота забяспечана Вілейскім РАНС.