У Палацы культуры ўпершыню пройдзе Вілейскі танцавальны марафон “Час танцаваць”. Намечаны ён на 17 сакавіка.  

– Праводзіцца танцавальны марафон з мэтай аб’яднання харэаграфічных калектываў горада і папулярызацыі разнастайных танцавальных напрамкаў,  – расказала намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Падчас яго на сцэне выступяць калектывы горада. Сярод іх будуць як дзіцячыя танцавальныя калектывы – дзвюх гімназій, Палаца культуры, так і дарослыя.

Заяўкі на ўдзел яшчэ працягваюць прымаць.