Налічаная сярэдняя зарплата за студзень у параўнанні са снежнем прыкметна зменшылася.

Напрыклад, на Маладзечаншчыне – на 700 з лішкам тысяч рублёў, у Вілейскім раёне – практычна на 600 тысяч.

Па інфармацыі галоўных статыстычных ўпраўленняў Мінскай і Гродзенскай абласцей, у рэгіёне па-ранейшаму трымаецца ў лідарах Астравецкі раён.

Там намінальны налічаны заробак за студзень набліжаецца да 5 мільёнаў 700 тысяч рублёў. На другім месцы ў рэгіёне – Маладзечаншчына, дзе ў сярэднім налічылі 5 мільёнаў 628 тысяч рублёў.

На трэцім месцы – Смаргонскі раён з заробкам у 5 мільёнаў 274 тысячы.

Далей ідзе Мядзельшчына – 5 мільёнаў 143 тысячы рублёў. На Вілейшчыне налічылі без сямі тысяч 5 мільёнаў.  Яшчэ меншы сярэдні заробак на Валожыншчыне –  4 мільёны 975 тысяч.

Найніжэйшы ў рэгіёне налічаны сярэдні заробак на Ашмяншчыне. Там ён  крыху не дацягнуў да 4 мільёнаў 950 тысяч рублёў. 

Чаму беларусы часта не давяраюць афіцыйнай статыстыцы па зарплатах? Што такое медыянная зарплата і наколькі яна меншая за сярэднюю. Пра гэта чытайце ў свежым нумары “Рэгіянальнай газеты”.