Складана захаваць маёмасць, якая зімуе на лецішчах і не бачыць гаспадара, пакуль сонца зноў не пачне грэць. Крадзяжы ў гэты час не рэдкасць.

Маёмасць у дачных доміках досыць даступная для зламыснікаў, асабліва зімой і ў міжсезонне. У вяснова-восеньскі час крадуць прадукты. 

На 1 студзеня 2016 года на Маладзечаншчыне зарэгістраваныя 163 садовыя таварыствы. Цягам 2015 года ў іх здзейснена 75 крадзяжоў (у 2014 – 85).

Як паказвае практыка, звычайна крадуць з лецішчаў асобы, схільныя да антыграмадскага ладу жыцця, бадзяжніцтва. Іх мэта – збыць крадзенае дзеля таго, каб набыць потым спіртное. Таму яны крадуць усё, што трапляе пад руку.

Дзе адбываюцца крадзяжы:

29 – Радашкавіцкі сельвыканкам

23 – Красненскі сельвыканкам

8 – Алёхнавіцкі сельвыканкам

5 – Мясоцкі сельсавет

4 – Палачанскі сельсавет

2 – Гарадоцкі сельсавет

2 – Гарадзілаўскі сельсавет

У якіх садовых таварыствах неаднойчы кралі:

10 – “Сяброўства ў Баярах”

5 – “Кветка”, “Зялёныя агні”, “Сяброўства” 4 – “Ветэран-7”, “Зрок-2”

3 – “Асанава”, “Медтэхнік”, “Прытулак”

2 – “Вясёлка”, “Мікрон”, “Прагрэсіўны”, “Зялёная Дубравачка”, “Баяры-2”, “Сосны-2008”, “Пісараўская бярозка”, “Дубравы-1982”.

Цяпер вартаўнічая ахова, якая прысутнічае ў некаторых садовых таварыствах, матэрыяльнай адказнасці за захаванасць маёмасці садаводаў не нясе, прапускнога рэжыму няма. Часта на работу ў якасці вартаўнікоў уладкаваныя пенсіянеры, якія не здольныя гарантаваць бяспеку на тэрыторыі, якую яны ахоўваюць.

За крадзеж прадугледжаная як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Гэта можа быць штраф, адміністрацыйны арышт, грамадскія працы, выпраўленчыя работы, абмежаванне альбо пазбаўленне волі з канфіскацыяй альбо без канфіскацыі маёмасці.