Маладзечанскі аўтапарк ад 10 сакавіка лічыць праезд аплачаным толькі па разавых білетах, якія пасажыры набываюць у кандуктара-кантралёра. На сёння цана білета 4 000 рублёў.
У выключных выпадках пры адсутнасці кандуктара-кантралёра ў маршрутах з малым пасажырапатокам білет можна набыць у кіроўцы таксама па цане 4 000 рублёў.
У гарадскіх аўтобусах будуць дзейнічаць месячныя і дэкадныя праязныя, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць права на бясплатны праезд.
Аўтапарк удакладняе, што продаж разавых талонаў праз кіёскі і кіроўцаў па цане 4 500 рублёў быў вымушанай і часовай мерай. Ён быў уведзены ў верасні 2013 года.
Таму талоны такога ўзору варта скарыстаць да 9 сакавіка. Пасля 10 сакавіка яны будуць несапраўдныя.
Фота rh.by.
Правядзіце акцыю “Гадзіна Зямлі” ў сваім горадзе
Чытачы аддалі перамогу ў конкурсе “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” Васілю Лябецкаму