Пачынаючы з нядзелі, усталюецца больш халоднае надвор’е.
У нядзелю, 13 сакавіка, пераважна па паўднёвым усходзе краіны мокры снег, дождж, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.
14 сакавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.
У аўторак, 15 сакавіка, месцамі, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
10 сакавіка |
ад +6 да +12 |
ад 0 да +6 |
11 сакавіка |
ад +4 да +10 |
ад -1 да +5 |
12 сакавіка |
ад +1 па поўначы да + 8 па поўдні |
ад -2 да +5 |
13 сакавіка |
ад 0 да +5 |
ад -5 да +2 |
14 сакавіка |
ад 0 да +6 |
ад -1 да -7, пры праясненнях да -9 |
15 сакавіка |
ад 0 да +6 |
ад 0 да -5, пры праясненнях да -7 |
Пра надвор’е распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.
“Наша Ніва” паводле news.tut.by.