Здарэнне адбылося напярэдадні свята, 7 сакавіка, распавяла спецыяліст групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Кацярына Краўчонак.

Каля 11 гадзін раніцы маладзечанскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пакоі інтэрната па вуліцы Касманаўтаў.

Калі прыбылі падраздзяленні МНС, ішоў дым з акна на чацвертым паверсе.

З будынка выратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек, але ніхто не пацярпеў.

У пакоі, дзе здарыўся пажар, згарэў тэлевізар, закураныя сцены.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія – кароткае замыканне праводкі тэлевізара.