Днём у сераду, 9 сакавіка, у вёсцы Варняны загарэўся драўляны двухкватэрны дом. Выратавальнікам патэлефанавала суседка.
У адной з кватэр жыве 63-гадовы пенсіянер разам са сваёй дарослай дачкой. У момант здарэння мужчына быў дома адзін, спаў.
Выратавальнікі знайшлі яго ў задымленым памяшканні, надзелі маску і вынеслі на чыстае паветра.
Суседзі апісваюць яго не лепшым чынам: перыядычна выпівае, курыць.
Няспраўны пажарны апавяшчальнік супрацоўнікі МНС знайшлі пад ложкам.
Гаспадыня другой кватэры – 71-гадовая пенсіянерка. З-за перанесенай хваробы жанчына не змагла самастойна пакінуць задымленае памяшканне, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў.
Дзякуючы своечасоваму з’яўленню выратавальнікаў, на пажары ніхто не пацярпеў. Агонь пашкодзіў перакрыцце і маёмасць у кватэры пенсіянера.
Верагодна, узгаранне адбылося з-за неасцярожнага курэння мужчыны.
Па інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.