У студзені гэтага года бацькі Кірыла Ардзякі звярнуліся ў бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй у хлопчыка.

Далей яго накіравалі на абследаванне ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Там паставілі дыягназ: востры лімфобластны лейкоз у перыяд разгару, з паражэннем печані і селязёнкі.

Цяпер трохгадовы Кірыл праходзіць курс хіміятэрапіі. Неабходнае пастаяннае назіранне дактароў-спецыялістаў, дарагія лекі, у тым ліку замежнай вытворчасці для аднаўлення імуннай сістэмы дзіцяці пасля курсу хіміятэрапіі і аднаўлення ўнутраных органаў.

Кошт лекаў, што патрабуюцца на першапачатковым этапе лячэння – ад 30 да 3000 еўра. Зыходзячы з вынікаў хіміятэрапіі, магчыма спатрэбяцца і іншыя дарагія прэпараты.

Кірыл – сын супрацоўніка Вілейскага РАУС капітана міліцыі Аляксандра Ардзякі. Афіцэрскі сход райаддзела аказаў матэрыяльную дапамогу супрацоўніку, але для лячэння Кірыла патрабуюцца яшчэ немалыя грошы, паведаміла намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Як можна дапамагчы Кірылу

Можна пералічыць пэўную суму ў цэнтр банкаўскіх паслуг філіяла №614/143 ААТ “АСБ Беларусбанк”/ Мінскі раён а. г. Лясны, 16а, код філіяла ўкладаатрымальніка №520, транзітны рахунак 3819382106084, дабрачынны рахунак №000184.

Прызначэнне плацяжу: для збору сродкаў на лячэнне Ардзяка Кірыла Аляксандравіча 07.09.2012  г. н., дыягназ: востры лейкоз.

Падрабязныя рэквізіты рахунку на сайце “Беларусбанка”. Там жа можна раздрукаваць квітанцыю