Намечана яе правесці 9 красавіка. Удзел прымуць беларускія і літоўскія навукоўцы, удзельнікі экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”, мясцовыя краязнаўцы, спецыялісты.
На канферэнцыі ўдзельнікі выступяць з дакладамі і пакажуць прэзентацыі на розныя тэмы, датычныя Павілля: ад гістарычных да экалагічных.
На сённяшні дзень заявілі 11 дакладаў, расказаў нязменны кіраўнік экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча” Міхаіл Петух.
– Хочацца запрасіць цікаўных людзей на канферэнцыю, – дзеліцца ён. – Знойдзем час пагаварыць фармальна і нефармальна, завесці новыя сувязі – з тым, каб пашырыць кола ўдзельнікаў экспедыцыі, прыцягнуць увагу зацікаўленых структур.
Больш падрабязна чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.
Даведка “РГ” Першая экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча” прайшла ў 2007 годзе і была прымеркаваная да 150-годдзя вядомага падарожжа па Віліі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Ад таго часу экспедыцыя праводзіцца штогод.