У вёсцы Селішча на Вілейшчыне 12 сакавіка пройдзе раённае свята “Прыляцела ластавіца – прынесла нам Масленіцу”.

Пакажуць тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртную праграму. Наладзяць выставу-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Будзе працаваць гандаль. Пачатак – а 12-й гадзіне.

Назаўтра, 13 сакавіка ў ніжнім парку Вілейкі адбудзецца свята “Праводзіны зімы”. Пакажуць абрад, адбудуцца карагоды, гульні, конкурсы, выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці. Пачнецца свята ў 12:00.

У Мядзеле раённае свята на Масленіцу пройдзе 13 сакавіка на плошчы імя Шаранговіча. Пачнуць святкаваць а 13-й гадзіне.