Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава

Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава

Выступае Крысціна Шлыковіч. Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава.

Выступае Крысціна Шлыковіч. Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава.

Крысціна Шлыковіч 5 сакавіка заняла трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 57 кілаграмаў.

Аліна Чашчына перамагла ў вагавай катэгорыі да 43 кілаграмаў. Да таго ж яна ўстанавіла рэкорд Еўропы ў станавой цязе  – 105 кілаграмаў. 

Аліна Чашчына перамагла на чэмпіянаце і ўстанавіла рэкорд Еўропы.Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава.

Аліна Чашчына перамагла на чэмпіянаце і ўстанавіла рэкорд Еўропы.Фота са старонкі Укантакце Дзяніса Дзянісава.

Зборная каманда Беларусі сярод дзяўчат да 18 год заняла другое месца.

Альберт Станкевіч заняў чацвёртае месца месца ў вагавай катэгорыі да 53 кілаграмаў і дапамог зборнай заняць  другое агульнакаманднае месца.

– У Эстоніі нам вельмі спадабалася, – падзяліўся ён. – Чэмпіянат арганізаваны на добрым узроўні.

Альберт Станкевіч. Фота са старонкі Укантакце клуба Аякс.

Альберт Станкевіч. Фота са старонкі Укантакце клуба Аякс.

Усе трое выступалі ў дывізіёне Subjuniors.

Сёння, 10 сакавіка, будзе выступаць яшчэ адзін ашмянец – Аляксандр Вараб’ёў.

Аліна Чашчына ўстанаўлівае рэкорд Еўропы. Відэа са старонкі Крысціны Шлыковіч Укантакце.