“РГ” анансавала сход па абмеркаванні з грамадскасцю высечкі дрэў па вуліцах 1 Мая і Чырвонаармейскай у Вілейцы. Адбыўся ён 10 сакавіка ў райвыканкаме.

На сходзе расказалі пра прапанову выдаліць каля 160 старых дрэў па вуліцы Чырвонаармейскай і больш за 130 – па вуліцы 1 Мая, а на іх месцы пасадзіць новыя. Патлумачылі, чым гэтая прапанова выкліканая.

Віляйчане задавалі пытанні прадстаўнікам ЖКГ, выказвалі свае меркаванні. Скажам, камусьці хацелася, каб дрэвы спілавалі толькі ля іх дома.

Патлумачыў, чаму не трэба высякаць дрэвы, каардынатар кампаніі па абароне гарадскіх зялёных насаджэнняў “Гарадскі ляснічы” Ігар Корзун.

Урэшце “за” высечку выказаўся толькі адзін удзельнік сходу, супраць – 17. Адзін устрымаўся.

Больш падрабязна чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.