Як паведаміла Беларуская натарыяльная палата (БНП), любы грамадзянін зможа атрымаць кансультацыі па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

На працягу працоўнага дня можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Такія акцыі рэгулярна праводзяцца ў рамках прававой асветы насельніцтва, цяперашняя прымеркавана да Дня канстытуцыі Беларусі.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле “Ваш натарыус”.

Марына НОСАВА, БелаПАН.