У Мядзеле 13 сакавіка прайшло раённае свята Масленіцы “Масленка, Масленка, узыйдзі сонца красненька”.
Да ўвагі наведнікаў была выстава вырабаў народных майстроў, маглі яны паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу вясновых сімвалаў.
Фота Алеся Высоцкага.
Юныя артысты запрашалі танчыць.
Спявалі самадзейныя мастацкія калектывы. Наладзілі выставу-конкурс лялек Масленіцы з розных куткоў раёна.
Выстава-конкурс лялек Масленіцы
Бліны можна было не толькі набыць, але і пакаштаваць бясплатна – на выставе-конкурсе масленічных бліноў. Тут былі бліны і “сонечныя”, і “казачныя”, і ад “бабулі Любы”. Потым за ўпадабаныя можна было прагаласаваць. У выніку першае месца занялі бліны ад Любові Таразевіч.
На выставе-конкурсе масленічных бліноў іх прапанавалі пакаштаваць бясплатна. Фота Алеся Высоцкага.
А лепшую ляльку Масленіцы зрабілі ў Слабодскім сельсавеце.
Выступаюць самадзейныя артысты.
У латарэі можна было выйграць курэй і трусоў.
З такой машыны прадавалі вараную кукурузу.
Турысцкія забавы.