“Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць пагукаць вясну разам.

У праграме – гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.
Арганізатары на афіцыйнай стронцы падзеі ў сацыяльных сетках просяць быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыйную культуру.

Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы.

Пачатак а 13 гадзіне, заканчэнне а 17-й.