“Місіс Маладзечна-2016” стала Надзея Тугусава. Яна ж перамагла і ў галасаванні на сайце “Рэгіянальнай газеты”. У падарунак ад “РГ” яна атрымала сертыфікат на навучальны семінар у вучэбным цэнтры “Сфера прыгажосці”.

Жанчына абрала семінар “Масаж для сябе”.

– Буду масажыраваць сваім любімым мужчынам, мужу і сынам, пятачкі і спінкі. Трэба ж ім неяк аддзячыць, што цярпелі дома бардак два тыдні, – падзялілася ў інтэрв’ю “РГ” Надзея.

Фота Барыса Прадухі.

Фота Барыса Прадухі.

Навучаў масажу сям’ю Тугусавых трэнер здаровага ладу жыцця, майстар масажатэрапіі Барыс Прадуха.

Заняткі доўжыліся чатыры гадзіны. Яны былі падзеленыя на некалькі частак. Спачатку адзін партнёр рабіў другому масаж, трэнер адразу ж паказваў тэхніку, выпраўляў памылкі, пасля партнёры мяняліся месцамі.

Фота Барыса Прадухі.

Фота Барыса Прадухі.

– Галоўная мэта семінара: праз дотык навучыцца разумець адзін аднаго, а значыць, стаць значна бліжэй, – дзеліцца досведам Барыс Прадуха. – Заняткі дазваляюць пары навучыцца знімаць напружанне, стомленасць, часам зменшыць боль без таблетак і  медыкаментаў. Напрыклад, муж доўгі час праводзіць за рулём, таму вечарам у яго ныюць плечы, зацякаюць рукі. Хапае простага масажу, каб вярнуць бадзёрасць і жыццярадаснасць.

Трэнер адзначае, што дотык – гэта натуральна для чалавека. Калі дзіця нараджаецца, мама бярэ яго на рукі і ён адчувае сябе абароненым; калі чалавек становіцца дарослым, дотык дапамагае адчуваць падтрымку, любоў. Таму масаж – гэта яшчэ адзін спосаб пазнаць чалавека, які побач.

Надзея таксама падзялілася сваімі ўражаннямі пасля заняткаў: “Ні на секунду не пашкадавала, што выбрала менавіта гэты курс з прапанаваных.”

Фота Барыса Прадухі.

Фота Барыса Прадухі.