Так, 27 кастрычніка смуглыя асобы выкралі ў 74-гадовай жанчыны больш за 12 мільёнаў рублёў і 50 долараў ЗША, прыводзіць прыклад оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Аляксандр Русецкі.  Пры гэтым адцягвалі ўвагу гаспадыні: прапаноўвалі набыць пакрывала, просьбамі прынесці вады.

У снежні ў дом да 81-гадовай жыхаркі зайшлі чатыры жанчыны. У яе зніклі залатыя вырабы і грошы на суму больш за 63 мільёны рублёў.

Усе гэтыя крадзяжы адбываюцца ў будныя дні. У найбольшай небяспецы – пажылыя жыхары вёсак, дзе мала жыхароў і якія размешчаныя на ўскраінах раёна.

 Ва ўсіх выпадках невядомыя смуглыя жанчыны прапаноўвалі жыхарам купіць розныя бытавыя дробязі: пасцельную бялізну, ручнікі, посуд, будаўнічы інструмент па вельмі прывабных коштах.

– Гэтыя гандляркі часам прадстаўляюцца бежанкамі з Украіны ці Малдовы, могуць гаварыць са спецыфічным акцэнтам, афарбоўваюць валасы ў светлыя тоны, – расказвае Аляксандр Русецкі.

Як мяркуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, такі гандаль – толькі прыкрыццё для правядзення разведкі па выбары дамоў для ўчынення крадзяжоў.

Запісвайце нумарныя знакі і запамінайце прыкметы

Нягледзячы на папярэджання аб махлярстве, вяскоўцы ўсё ж адчыняюць дзверы і ўпускаюць да сябе нязваных гасцей. Таму міліцыя яшчэ раз папярэджвае: будзьце асцярожныя, не ўпускайце ў сваё жыллё старонніх. Не паспееце азірнуцца, як пазбавіцеся маёмасці або грошай.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку райаддзела звяртаюцца з просьбай: будзьце пільныя, пры з’яўленні падазроных асоб запісвайце нумарныя знакі аўтамашын, на якіх яны прыязджаюць, запамінайце прыкметы. І як мага хутчэй інфармуйце дзяжурную частку райадзела аб з’яўленні такіх асоб па тэлефонах: 102 і 8(029)5076686, 8-01771-3-63-48, 5-41-00, 5-48-38.