Як праінфармаваў журналістаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, у выніку рабочая група прыйшла да высновы, што “прынцыпова ёсць магчымасць зніжэння тарыфаў па такіх паслугах, як водазабеспячэнне – на 41,5%, на водаадвядзенне – на 55,1%, на тэхабслугоўванне ліфта – фактычна на 30%”. Астатнія тарыфы, як лічаць у міністэрстве, пацвердзілі аб’ектыўнасць.

Пры гэтым, “мы будзем старацца спрасціць знешні выгляд жыроўкі”, – дадаў міністр ЖКГ.

З улікам таго, што да сённяшняга дня новыя тарыфы не былі зацверджаны, камунальнікі падоўжаць тэрмін аплаты лютаўскіх жыровак. “Мы мяркуем, што працягнем перыяд аплаты для насельніцтва да 1 чысла наступнага месяца без збірання пені, штрафу”, – запэўніў Аляксандр Церахаў.

Акрамя таго, за студзень, калі тарыфы былі выстаўленыя няправільна, будзе праведзены пераразлік.

Пакуль дакумент з новымі коштамі на паслугі ЖКГ не апублікаваныя, мы прыкінулі, зыходзячы з агучаных лічбаў, што і як патаннее. Праўда, абмовімся, што ў міністэрстве ЖКГ ўдакладнілі: не выключана, што могуць быць перагледжаны і нейкія іншыя тарыфы, акрамя ўжо агучаных трох.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Найменне паслугі

Тарыф да нарады ў прэзідэнта, рублёў (ільготны / эканамічна абгрунтаваны)

Тарыф пасля нарады ў прэзідэнта, рублёў (ільготны / эканамічна абгрунтаваны)

Тэхабслугоўванне, кв. м

994,9 / 2100

994,9 / 2100

Капітальны рамонт, кв. м

880

880

Ацяпленне, Гкал

133 417 / 854 710

133 417 / 854 710

Водазабеспячэнне, куб. м

4 765,9

2 788,05

Водаадвядзенне, куб. м

4 148,9

1 862, 85

Газ, куб.м. 2 842,2 2 842,2

2 842,2

2 842,2

Абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі  куб. м

51 143

51 143

Электраэнергія, кВт * г 1 188/1 900 1 188/1 900

1 188 / 1 900

1 188 / 1 900

Электраэнергія асвятлення дапаможных памяшканняў, кВт * гадзін

1 188

1 188

Тэхабслугоўванне ліфта, кв.

617

431,9

Электраэнергія, затрачаная  на рух ліфта, кВт * гадзін

1 888

1 888