Заяўку можна падаць да 25 сакавіка.

Праект “Горад” – унікальны фармат, які аб’яднаў рэалізацыю праектаў па паляпшэнні горада і рэаліці.

Яго арганізатары – беларускі партал TUT.BY, стваральнікі праекта “Школа супергерояў/Крэатыўны горад”, конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend, стваральнікі рэаліці-шоу “Панаехалі” пры падтрымцы кваса “Хатні”.

Любы жыхар Беларусі ад 18 год можа стаць удзельнікам праекта “Горад”. Для гэтага запоўніце заяўку да 25 сакавіка на сайце Gorodproject.by. Прапануйце ідэю, якую хочаце рэалізаваць у сваім горадзе.

Па выніках конкурснага адбору 20 шчасліўчыкаў запросяць у Мінск. Ім прапануюць унікальны курс навучання, пазнаёмяць з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праектаў, прафесіяналамі ў сферы прамоцыі і аднадумцамі. Удзельнікі наведаюць найбольш цікавыя культурныя і крэатыўныя месцы сталіцы.

Навучальны працэс зойме тыдзень, падчас якога канкурсанты дапрацуюць свае ідэі, знойдуць новых сяброў з усёй краіны, атрымаюць патрэбныя веды. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў Мінску.

З удзельнікаў дзесяць тых, хто паспяхова завершыць навучанне, зноў запросяць у Мінск для прэзентацыі ідэй журы.

Эксперты абяруць тры найлепшыя праекты, сярод якіх размяркуюць прызавы фонд у 50 мільёнаў рублёў на рэалізацыю. Прызавы фонд прапаноўвае конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend.

Партал TUT.BY штотыдзень будзе ладзіць выпускі, дзякуючы якім гледачы змогуць адсачыць ход праекта, пакінуць каментары і далучыцца да рэалізацыі ідэй!

Напрыканцы выйдзе поўнаметражны фільм аб удзельніках і іх рэалізаваных ініцыятывах.

Ідэя праекта канкурсантаў павінна быць звязанай з паляпшэннем гарадскога асяроддзя, арганізацыяй вольнага часу, культурай і грамадствам, грамадскімі месцамі і інш. Галоўнае, каб увасабленне было рэальным, а на выхадзе атрымалася карысна для горада і грамадства.

У выпадку перамогі арганізатары дапамогуць з рэалізацыяй.

Кіраўнік праекта – Надзея Ількевіч.