Трэцяя інтэлектуальная гульня “Розум-шоу” адбудзецца ў Маладзечне 26 сакавіка.

Адмыслова дзеля гульні з Мінска прыедзе ўладальнік Крыштальнай савы Павел СвярдлоўПа-ранейшаму, ён –вядучы гульні.

Як паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Закрэўская, пачатак гульні а 15 гадзіне.

Удзел бясплатны. Але ахвотных просяць загадзя зарэгістравацца па тэлефоне (80176) 76-06-56 ці (8033) 669-12-18.

Мерапрыемства ладзіць Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка. Яно пройдзе ў канферэнц-зале бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок”.