У апошнія дні зафіксаваныя крадзяжы ў Вілейцы, Даўгінаве і Куранцы.

Раніцай 14 сакавіка нехта адціснуў акно і пранік у дом жыхаркі Вілейкі. Адтуль выкраў планшэт, ноўтбук, дарожную сумку і прадукты харчавання. Страты перавысілі восем мільёнаў рублёў.

У ноч на 15 сакавіка злодзей у двары дома ў Даўгінаве пранік у гаспадарчую пабудову. Там з маразільніка выкраў 17 кілаграмаў свініны.

15 сакавіка у міліцыю звярнуўся жыхар Вілейкі. Ён паведаміў што з 12 па 15 сакавіка ў вёсцы Куранец  злачынец пранік у дом, што будуецца. Адкуль выкраў электрадрыль, электралобзік і фрэзерны станок. Страты склалі каля пяці мільёнаў рублёў.

Па ўсіх фактах райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальныя справы.