У нядзелю, 13 сакавіка, у Парку перамогі маладзечанцы святкавалі Масленіцу.

Прадавалі прысмакі, выпечку, розныя напоі і, вядома, бліны і шашлыкі, да якіх было не дабрацца. Прычым заканчваліся то шашлыкі, то цеста.  

Можна было паездзіць на асле і выйграць грошы, гарэлку ці цукеркі, правісеўшы на перакладзіне дзве хвіліны.

Па парку хадзілі казачныя персанажы ў касцюмах, з якімі ўсе намагаліся сфатаграфавацца. У Амфітэатры ў гэты час спявалі песні, танцавалі, ладзілі гульні і конкурсы з гараджанамі.