Стала вядома, каму прысвоілі ганаровае званне “Чалавек года Міншчыны” за 2015 год.

У намінацыі “Вытворчая дзейнасць” – Паўлу Дубягу, кіроўцу пагрузчыка філіяла дарожна-будаўнічага ўпраўлення №13 ДБТ №5, Вілейка.

Трэнер-выкладчык па боксе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №1 Маладзечанскага райвыканкама Сяргей Асанаў вызначыўся ў намінацыі “Невытворчая сфера”.

Ганаровае званне таксама прысвоілі галоўнаму рэдактару “Маладзечанскай газеты” Аляксандру Лазоўскаму і вядомай у Маладзечне кампазітарцы, выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алене Атрашкевіч. Іх адзначылі ў намінацыі “Грамадска-палітычная дзейнасць”.

Уладальнікам ганаровага звання ўручаецца спецыяльны дыплом, стужка і выплачваецца прэмія – 100 базавых велічынь (21 мільён рублёў).