У намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” два першыя месцы ўзялі прадстаўнікі рэгіёна. Перамог Канстанцін Пятроўскі з Валожыншчыны (коўка па метале). Другое месца заняла педагог дадатковай адукацыі Вілейскага дзяржаўнага каледжа Анастасія Міхайлава. Яе адзначылі за інтэр’ерныя аўтарскія лялькі.

У намінацыі “Сцэнічнае майстэрства” нашы землякі у тройку лепшых не трапілі. Але вакальная група лакаматыўнага дэпо Маладзечна ўвайшла ў лік удзельнікаў, якіх таксама запрасілі ў фінал рэспубліканскага конкурсу, паведаміў каардынатар праекта “Новыя імёны Беларусі-2016” Глеб Лапіцкі.