“РГ” паведамляла, што пройдзе навукова-гістарычная канферэнцыя “Нарачанская аперацыя 1916 года: гісторыя і сучаснасць”.

Адбудзецца яна ад 17 па 19 сакавіка ў межах Міжнародных гістарычных чытанняў “Гісторыя ў імя міру”.

Чытанні пачанаюцца ў чацвер у Мінску. У другое палове дня ўдзельнікі канферэнцыі наведаюць памятныя мясціны на Мядзельшчыне.   

У пятніцу раніцай адбудзецца паніхіда ў царкве ў Занарачы. Удзельнікі канферэнцыі пабываюць на месцах пахаванняў салдат і афіцэраў у вёсках Чарэмшыцы, Пронькі, Нарач (Кабыльнік).

Потым у к. п. Нарач (Купа) пройдуць пленарнае пасяджэнне, праца ў секцыях і круглы стол. Мяркуюць, што будзе каля 90 удзельнікаў – з  Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі. Прадставяць яны каля 40 дакладаў.

– Чакаецца, што ўдзельнікі паведамяць шмат цікавых і незнаёмых фактаў, удакладненых звестак, – кажа намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валеры Люштык.

А 19 сакавіка канферэнцыя працягнецца ў Паставах.

Даведка “РГ” Нарачанская аперацыя –  наступленне расійскага войска на Усходнім фронце ў сакавіку 1916 года ў ваколіцах возера Нарач. Падзеі адбываліся галоўным чынам на тэрыторыях Мядзельшчыны, Вілейшчыны і Пастаўшчыны. У выніку аперацыі ахвярамі сталі больш за 120 тысяч салдат і афіцэраў ваюючых бакоў.