Зрабіце гэтыя выхадныя сапраўды насычанымі і разнастайнымі, нягледзячы на дрэннае надвор’е. Прапануем пачаць адпачываць ужо ў пятніцу.

“МазгаБойня” – гэта не калі баліць галава на раніцу

“МазгаБойня” – гэта вечар пятніцы, які вы праведзяце з сэнсам і ў вялікай кампаніі аднадумцаў.

Раз на два тыдні “Рэд бар” ператвараецца ў інтэлектуальную кавярню, куды прыходзяць людзі, аб’яднаныя адной ідэяй – праверыць свае веды і зарабіць хаця і сімвалічны, але прыз.
У гэту гульню маладзечанцы пачалі гуляць толькі у снежні, але яна б’е па папулярнасці іншыя гульні для вялікіх кампаній.

Чаму? Ды таму, што “МазгаБойня” – гэта дзве гадзіны цудоўна праведзенага часу.

Гэта – сем тураў па сем пытанняў у кожным.

Гэта магчымасць праверыць свае веды ў розных галінах: геаграфіі, літаратуры, музыцы.

Гэта магчымасць пасмяяцца з дзіўных пытанняў і здзівіцца самому сабе, што ты быў так блізка да правільнага адказу.

Гэта магчымасць адначасова адказваць на пытанні і замовіць каву, сушы або іншыя закускі і напоі на ваш густ.

Гуляць у “МазгаБойню” можна ў любым узросце (калі вам дазволена пасля 22:00 знаходзіцца ў грамадскіх месцах). Для гэтага трэба толькі сабраць невялікую кампанію аднадумцаў (пажадана да 8 чалавек).

Прыдумаць назву, якая стане вашым шчаслівым талісманам.

Зарэгістравацца на гульню напярэдадні. Гэта адбываецца за два дні да гульні, у сераду, у суполцы “Укантанце” “МазгаБойня Маладзечна”.

І ў прынцыпе, усё – вы на правільным шляху. Застаецца пажадаць удачы і нагадаць адрас, па якім вас чакаюць у пятніцу.

Адрас: Маладзечна, вул. Валынца, 12-б.

Тэлефон: (8029) 668-87-65.

Унёсак за гульню 50 тысяч рублёў.

Бліжэйшая гульня адбудзецца 18 сакавіка. Яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца!

ООО “Редбар” УНП 691512141.

Каманда RH.by.

Каманда RH.by.

Кіно: назапашвайце пазітыўную энергію на супервясёлым мульціку

Фота when-release.ru.

Фота when-release.ru.

Для паходу ў кіно з самымі маленькімі гледачамі абірайце мультфільм “Смяшарыкі. Легенда аб залатым драконе”. Гэта гісторыя пра навукоўцу, які разам з камандай накіраваўся ў самае сэрца джунгляў. А там іх чакаюць небяспечныя прыгоды, злосныя туземцы і рабавальнікі грабніц, узброеныя гаджэтамі.

Фота afisha.uz.

Фота afisha.uz.

Яшчэ адна прапанова для тых, хто збіраецца ў кіно разам з дзецьмі – мультфільм “Вавёркі ў справе”. У лесе здарылася бяда. Хітрыя прадпрымальнікі з горада вырашылі, што жалуды стануць выдатнай асновай для новага Цуда-крэму. Яны прыехалі ў лес на вялікіх машынах, сабралі ўсе жалуды і пакінулі лясных жыхароў без прыпасаў на зіму.

Але смелая вавёрка Фрэнкі ведае, што трэба рабіць! Яна збірае суперкаманду сяброў, а разам жывёлы прабіраюцца на фабрыку з жалудамі. Але ці вернуць іх сябры, глядзіце ў мультфільме.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Фанатаў гісторый пра супергерояў сёлета ашчаслівіць карціна “Бэтмэн супраць Супермэна: На досвітку справядлівасці”. Бэтмэн баіцца, учынкі супергероя могуць стаць некантралюемымі. Таму кідае выклік чалавеку са сталі, адзінаму выратавальніку Метраполіса.

А пакуль Бэтмэн і Супермэн вядуць вайну паміж сабой, паўстае новая пагроза. Міру пагражае нечуваная пагроза…

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Калі вам усё яшчэ складана вызначыцца з карцінай, то без сумнення абірайце мультфільм “Звераполіс”. Гэта выдатны кактэйль з гумару, вясёлага настрою і запалу. Ідзіце на яго і з дзецьмі, і з кампаніяй сяброў, і адзін – у любым выпадку вы выдатна адпачняце і напоўніцеся пазітыўнай энергіяй.

Фільм для тых, хто любіць прыгоды

Нечаканы беларуска-азербайджанскі праект “Бабу” 2013 года распавядае пра бізнесмена. Ён азербайджанец і прыехаў з дзелавым візітам у Маскву. У яго скрадаюць сямігадовую дачку Лэйлу.

Дзяўчынку вязуць праз усю Беларусь да заходняй мяжы. Але выпадковая аварыя разбурае ход аперацыі, і дзіця збягае ад зламыснікаў.

Гукаем вясну разам

Фота rh.by.

Фота rh.by.

Пагукаць вясну запрашае “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Вязынцы 20 сакавіка.

Вас чакаюць: гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Пачатак а 13 гадзіне, заканчэнне а 17-й.