Вайсковая часць унутраных войскаў МУС Беларусі, якая будзе ахоўваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, створаная, паведаміў начальнік прэс-службы УВ Уладзімір Пархомцаў.
“Камандаванне прызначанае, ідзе падбор асабістага складу, будуецца ваенны гарадок”, – сказаў прадстаўнік ўнутраных войскаў МУС.
Нумар часці – 7434. Камандзірам вайсковай часці УВ па ахове атамнай электрастанцыі прызначаны падпалкоўнік Віктар Жадобін. Цалкам фарміраванне часці павінна завяршыцца ў верасні 2017 года.
Віктар Жадобін – сын былога дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі, былога міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна.