– Сакавік – пераходны месяц ад зімы да вясны. І яму ўласцівыя як па-вясноваму цёплае надвор’е, так і вяртанне халадоў. У гэтыя выходныя да нас зноў вернецца зімняе надвор’е. Ужо ў бліжэйшыя суткі краіна апынецца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, за якім будзе паступаць халоднае паветра паўночных шырот, – падкрэсліла галоўны сіноптык.

У пятніцу чакаецца няўстойлівае ветранае надвор’е. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Днём у многіх раёнах будзе вецер з парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2 да +4, днём па поўдні краіны яшчэ будзе да +7.

У выходныя краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, якія перамяшчаюцца са Скандынаўскага паўвострава. Будзе снег, так што ўсталюецца невялікае снежнае покрыва.

У суботу, 19 сакавіка, на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах будзе слізка.

Тэмпература паветра ўначы ад -2 да -9, пры праясненнях паветра астудзіцца ад -10 да -12. Днём будзе ад -5 па паўночным усходзе да +2 па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 20 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі снег.

Найбольш некамфортнае надвор’е чакаецца ноччу і раніцай – у асобных раёнах будзе ісці моцны снег, завіруха, магчыма ўзмоцніцца вецер да 15-20 м/с, па паўднёвым захадзе – наліпанне мокрага снегу.

На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад -1 да -8, па паўночным усходзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да -11, днём будзе ад -5 па паўночным усходзе да +3 па паўднёвым захадзе.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор’е.

У панядзелак, 21 сакавіка, часам чакаецца снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад -1 да -8, пры праясненнях ад -9 да -11, днём будзе ад -4 да +3, па паўднёвым захадзе ад +4 да +6.

У аўторак-сераду з ростам атмасфернага ціску надвор’е пачне паляпшацца, але ноччу будзе яшчэ марозна. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог – галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да -8, пры праясненнях паветра астудзіцца ад -9 да -15, днём чакаецца ад -4 да +3, па паўднёвым захадзе да +6.

«Наша Ніва» паводле