На конкурс “РГ” “Раскажы пра свой рамонт” даслалі гісторыю вучні Шарсцінскай базавай школы, якая знаходзіцца ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Школа ў нас невялікая, але ўтульная. Кожны раз пасля заканчэння навучальнага года вучні разам з настаўнікамі робяць у сваіх кабінетах рамонт. Усе ведаюць, што гэта справа патрабуе фінансавай падтрымкі. Так атрымалася, што шмат затрат пайшло на афарбоўку падлогі па ўсёй школе і касметычны рамонт спартыўнай залы.

Спонсары нашы асабліва не варушыліся, а жаданне надаць сваёй школе хоць нейкую навізну было. Таму пасля доўгага меркавання вырашылі ў некаторых кабінетах незвычайна аформіць сцены. Было вельмі прыемна бачыць на тварах дзяцей і дарослых усмешку  і захапленне пасля ўбачанага.

Пералічым, што нам спатрэбілася для рамонту:

  • 5 відаў “Калору”  (кожны каштуе каля 25 тысяч рублёў);
  • Партрэты пісьменнікаў (кошт аднаго – 40 тысяч рублёў);
  • Партрэты вучоных-фізікаў зрабілі самі. Спатрэбіўся 1 столевы плінтус (кошт каля 13 тысяч рублёў).

Самае галоўнае, каб быў імпэт і жаданне, тады ўсё атрымаецца.

На конкурс “Рэгіянальнай газеты” “Раскажы пра свой рамонт” ужо даслалі тры гісторыі. Марыя з МаладзечнаМарыя з Мінска і настаўніцы Ільянскай школы Аксана Ярашонак і Таццяна Максімовіч.

Галасаванне за найлепшую гісторыю пра рамонт адбудзецца на нашым сайце заўтра, 18 сакавіка.

Якія падарункі атрымае пераможца

Прызы пераможцам прапануюць спонсары конкурсу “Раскажы пра свой рамонт”.

ІП Алег Валянцінавіч Шульжыцкі дае сертыфікат на скідку 500 тысяч рублёў на любы тавар катэгорыі “Мэбля” ў студыі мэблі “Інтэк”.

ІП Таццяна Леанідаўна Бойка  прапанавала сертыфікат на скідку 500 000 рублёў на спадарожнікавую антэну.

ТАА “Саюра” дае сертыфікат на скідку на вокны ПВХ. На пакупку аднаго акна скідка складзе 250 000 рублёў. На пакупку двух акон скідка складзе 450 000 рублёў. На пакупку ад трох акон скідка складзе 600 000 рублёў.

Усе сертыфікаты дзей­­нічаюць да 1 ліпеня.