Першы міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў “Музыкі святло” прайшоў у Мінску 12-13 сакавіка.
Было больш за 300 удзельнікаў. Яны дэманстравалі свае таленты ў спевах, харэаграфіі, мастацкім чытанні, інструментальным выканальніцтве.
У намінацыі “саліст-вакаліст” сярод удзельнікаў 14-15 год лаўрэатам першай ступені стала прадстаўніца Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Храмцова. Выконвала яна на конкурсе кампазіцыю “Fallin” Алішы Кіз.
Ірына Храмцова разам з педагогам па эстрадным вакале і мастацкім кіраўніком Эстраднай школы талентаў Нэлі Дукавай. Фота Алега Зайцава.
Такую ж узнагароду атрымалі ўдзельнікі ўзорнай эстраднай студыі “Экспромт” Вілейскага Палаца культуры ў намінацыі “Ансамблі”. Поспех ім прынесла песня “Паравозік-воблачка”.
Удзельнікі ўзорнай эстраднай студыі Экспромт Вілейскага Палаца культуры. Фота Алега Зайцава.
Дыпломамі адзначылі іх настаўнікаў: Нэлу і Алега Зайцавых.