– Структура спажывання прадуктаў харчавання, якая ў нас склалася, не ў поўнай меры адпавядае нормам, рэкамендаваным Міністэрствам аховы здароўя, – адзначыла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава.

Насельніцтва шмат спажывае цукру – на 11,5 кілаграма ў год больш, чым закладзена ў нормах. Шмат спажываецца мясных прадуктаў, яек, тлушчаў, бульбы пры нізкім спажыванні рыбы і морапрадуктаў, малочнай прадукцыі і садавіны.

Паводле слоў Ірыны Барышнікавай, за апошнія пяць гадоў спажыванне мяса і мясапрадуктаў павялічылася на 4 кілаграма на душу насельніцтва.

– Але мы адыходзім ад закладзеных нормаў на 18 кг. Гэта значыць, мы за пяць гадоў павялічылі разыходжанне з нормамі – замест таго, каб зніжаць паказчыкі, мы іх павялічваем, – патлумачыла яна.

Спецыяліст канстатавала, што беларусы ўжываюць яек на 41 штуку у год больш, чым закладзена ў нормах, алею – на 7,6 кілаграма, бульбы – на 47,9 кілаграма.

– Пры гэтым спажыванне рыбы не даходзіць да нормы на 4,2 кілаграма, малака – на 91,5 кілаграма. Гэта значыць, нам працаваць і працаваць у кірунку фармавання правільнага стаўлення да рацыёну харчавання, – падагульніла Ірына Барышнікава.

“Наша Ніва” паводле .