Калі скласці колькасць усіх аўтобусаў, грузавікоў і легкавых машын, атрымаецца, што па дарогах вышэйназваных раёнаў ездзяць:
21 890 транспартных сродкаў у Смаргонскім, 13 930 – у Ашмянскім і 11 920 – У Астравецкім раёнах.
Аднак у гэтай вялікай колькасці транспартных сродкаў не знайшлося ні аднаго месца для Бугаці, Бэйнтлі, Ролс-Ройса, Мазэраці. На тэрыторыі гэтых трох раёнаў няма ні адной эксклюзіўнай машыны.
Затое, калі гаварыць пра “ветэранаў” руху, то тут можна назваць лічбу 24. Менавіта столькі машын 1940-1950 гадоў выпуску стаяць на ўліку ў Смаргонскай ДАІ.
Самая папулярная машына ў Смаргонскім раёне – “Фольксваген”. Іх тут зарэгістравана 2750.
А вось Ашмянскі і Астравецкі раёны аддаюць перавагу ВАЗам. У Ашмянах іх 1910, а ў Астраўцы – 1550.
Мы разам з ДАІ выбралі 10 марак машын, тых, што адразу прыйшлі ў галаву, і склалі своеасаблівы топ самых папулярных машын.
Уладальнікі БМВ, “Таётаў”, “Маздаў” і іншых машын – не хвалюйцеся. У адным з бліжэйшых нумароў мы даведаемся, колькі вас, шчаслівых уладальнікаў гэтых машын, ездзіць па дарогах нашага рэгіёна.
Топ 10 папулярнасці машын
|
Смаргонскі раён |
Ашмянскі раён |
Астравецкі раён |
10 месца |
Мерсэдэс – 540 |
Мерсэдэс – 295 |
Мерсэдэс – 210 |
9 месца |
Запарожац – 610 |
Запарожац – 410 |
Пежо – 310 |
8 месца |
Пежо – 830 |
Пежо – 420 |
Запарожац – 350 |
7 месца |
Масквіч – 1355 |
Форд – 730 |
Рэно – 500 |
6 месца |
Рэно – 1360 |
Рэно – 775 |
Форд – 560 |
5 месца |
Форд – 1505 |
Опель – 800 |
Опель – 680 |
4 месца |
Опель – 1550 |
Масквіч – 925 |
Масквіч – 760 |
3 месца |
Аўдзі – 1595 |
Аўдзі – 1160 |
Аўдзі – 985 |
2 месца |
ВАЗ – 2070 |
Фольксваген – 1600 |
Фольксваген – 1415 |
1 месца |
Фольксваген – 2750 |
ВАЗ – 1910 |
ВАЗ – 1555 |