Галасуйце!

На конкурс “Рэгіянальнай газеты” “Раскажы пра свой рамонт” даслалі чатыры гісторыі. Вучні і настаўнікі Веткаўскай школы “Як у школе на Гомельшчыне зрабілі нетыповы рамонт за малыя грошы (Фота)”, Марыя з Мінска “Ад дзеда – унуку: старыя рэчы ў сучаснай спальні (Шмат фота)”, Марыя з Маладзечна “Мая спальня віннага колеру”, настаўніцы Ільянскай школы Аксана Ярашонак і Таццяна Максімовіч “Новая дошка як частка рамонту ў класе”.

Пераможца атрымае прызы ад спонсараў. Ім стане той, хто збярэ найбольш галасоў ад нашых чытачоў. Галасаванне будзе закрытае ў пятніцу, 25 сакавіка.

Якія падарункі атрымае пераможца

Прызы пераможцам прапануюць спонсары конкурсу “Раскажы пра свой рамонт”.

ІП Алег Валянцінавіч Шульжыцкі дае сертыфікат на скідку 500 тысяч рублёў на любы тавар катэгорыі “Мэбля” ў студыі мэблі “Інтэк”.

ІП Таццяна Леанідаўна Бойка  прапанавала сертыфікат на скідку 500 000 рублёў на спадарожнікавую антэну.

ТАА “Саюра” дае сертыфікат на скідку на вокны ПВХ. На пакупку аднаго акна скідка складзе 250 000 рублёў. На пакупку двух акон скідка складзе 450 000 рублёў. На пакупку ад трох акон скідка складзе 600 000 рублёў.

Усе сертыфікаты дзей­­нічаюць да 1 ліпеня.