Насуперак чаканням арганізатараў, на кастынг прыйшло ўсяго 13 дзяўчат.

Але адна з удзельніц адмовілася ад далейшага ўдзелу тут жа.

Сёлета ў папярэдні адбор арганізатары ўключылі творчы нумар. За тры хвіліны ўдзельніцы павінны былі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Дзяўчаты спявалі, чыталі вершы і прозу, танцавалі, ігралі на гітары, скрыпцы, віяланчэлі.

Пасля гэтага адбылося дэфіле ў купальніках, і журы спатрэбіўся час на тое, каб вырашыць, хто з дзяўчат пройдзе ў далейшы этап конкурсу.

Журы справілася за пяць хвілін. Як толькі дзяўчаты выйшлі на сцэну, яно вынесла свой вердыкт: пакуль усе працягваюць удзел у конкурсе. Аднак на наступным кастынгу, які адбудзецца 3 красавіка, гэтыя ж дзяўчаты павінны будуць удзельнічаць на агульных умовах з іншымі.

– Мы, канешне, не чакалі, што адгукнецца так мала дзяўчат, – кажа метадыст Палаца культуры Таццяна Цыгалка, – таму і вырашылі правесці яшчэ адзін дадатковы кастынг.

Пра дзяўчат, што прыйшлі на першы кастынг, Таццяна Цыгалка адказала, што самым малодшым удзельніцам – 16 гадоў, самай старэйшай – 23. Сярод удзельніц ёсць як школьніцы, студэнткі, так і тыя, хто працуе.

Фінал конкурсу адбудзецца 26 мая ў амфітэатры.

А да гэтага дзяўчаты павінны цалкам змяніць свой лад жыцця на два месяцы.

– У раскадзе нашых міс тры разы на тыдзень харэаграфія, два разы на тыдзень – дэфіле. Акрамя таго, у раскладзе запланаваныя фотасесіі, майстар-класы, удзел у розных дабрачынных акцыях, мерапрыемствах.

Сёлетні конкурс ад мінулагадовага будзе адрознівацца тым, што ў яго праграму ўключаць творчы конкурс.

– Леташні конкурс паказаў тое, што візітоўка можа быць расцягнутая і нудная.

 Творчы ж нумар, на думку арганізатараў, будзе больш відовішчным.

– Самае цікавае ў конкурсе, – кажа Таццяна Цыгалка, – тое, што да апошняга моманту не ведаеш, хто ж з дзяўчат стане міс. На кастынг, бывае, прыходзяць такія сціплыя і шэранькія, а за два месяцы так раскрываюцца, што я сама іх не пазнаю.

Другі кастынг адбудзецца 3 красавіка (нядзеля) ў 11:00 у Палацы культуры. Даведкі па тэлефоне: 74-62-42.

Знаёмцеся з удзельніцамі кастынгу

1. Кацярына Шчэрбач

2. Маргарыта Лях

3. Лізавета Данілава

4. Юлія Маеўская

5. Юлія Абцэвіч

6. Аляксандра Алексяюк

7. Дар’я Красікава

8. Карына Арловіч

9. Любоў Зяневіч

10. Караліна Лобач

11. Настасся Саўчыц

12. Людміла Стаўбоўская

Настасся і Людміла не падрыхтавалі творчы нумар.

13. Таццяна Іванова

У конкурсе “Міс Маладзечна-2016” будзе спецыяльная намінацыя “Міс Папулярнасць”, заснавальніцай якой з’яўляеццца “Рэгіянальная газета”.

Пазмагацца за яе дзяўчаты змогуць падчас галасавання на сайце “Рэгіянальнай газеты”. Дзяўчына, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, і стане пераможцай у ёй. Яна атрымае прыз ад манікюрна-педыкюрнага кабінета “Ідэал” – любы від манікюра і макіяжа.

Манікюрна-педыкюрны кабінет “Ідэал” прапануе непаўторны дызайн пазногцяў: вадкія камяні, бархатны пясок, залатое ліццё, аб’ёмны вінтаж, нейлкруст, імітацыя скуры рэптыліі і многае іншае. Таксама парафінатэрапію, афарбоўку і карэкцыю броваў, любы від макіяжу.

Адрас: Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 143 (ГЦ “Тройка”).

Тэлефоны: (8029) 933-82-60, (8033) 350-41-76

ВКонтакте: vk.com/club92334913

ІП Данкевіч Н.В. УНП 691888812