Ад 17 сакавіка да 10 красавіка мясцовыя жыхары выбіраюць птушку раёна!
17 сакавіка на сайце АПБ пачалося онлайн-галасаванне, падчас якога абяруць прыродны сімвал Валожынскага раёна.
Крылатых кандыдатаў пяць: звычайны зімародак, чорны бусел, пугач, малы падворлік і глушэц. Усе, акрамя, глушца, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Ініцыятыву праводзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Валожынскім выканкамам і мясцовымі актывістамі.
Падрабязней пра птушак-кандыдатаў можна прачытаць на сайце6 арганізатараў ptushki.org. Там жа ідзе галасаванне, якое вызначыць пераможцу.
На сёння лідзіруе зімародак.
Прапануем прагаласаваць і на нашым сайце, каб праверыць, ці супадзе версія чытачоў “РГ” з іншымі выбаршчыкамі.