Як паведамляе pogoda.by, сёння, 22 сакавіка, чакаецца самы непагодлівы дзень.

Будзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература днём -1..+4°С.

У сераду, 23 сакавіка, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёдзіца, на дарогах галалёдзіца. Па паўночным усходзе мінімальная тэмпература ноччу да -12°С.

У чацвер, 24 сакавіка, пераважна без ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Мінімальная тэмпература ноччу да -13°С, максімальная тэмпература днём -3..+4°С.

Як паведамляе агенства БелаПАН, у канцы гэтага тыдня пацяплее, а сакавік скончыцца па-сапраўднаму цёплым веснавым надвор’ем.

Пра гэта паведаміў 21 сакавіка начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, да канца тыдня захаваецца зімовы характар надвор’я.

“Да суботы надвор’е вызначае поле паніжанага атмасфернага ціску, але надвор’е будзе даволі спакойнае, часам будзе праглядваць сонца”,   –  сказаў сіноптык.

У пятніцу, 25 сакавіка, у асобных раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература днём 0..+7°С.

Ад суботы пацяплее

У суботу, 26 сакавіка, будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, услед за якім пачне паступова паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Уначы яшчэ будзе трохі падмарожваць.

Месцамі, у асноўным па захадзе краіны, кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература днём +1..+8°С.

У нядзелю, 27 сакавіка, у асобных раёнах кароткачасовыя ападкі. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература па паўднёвым захадзе прыблізна плюс 10°С.

“Сакавік скончыцца цёплым надвор’ем, ноччу і днём будзе станоўчая тэмпература паветра. Пераважная тэмпература днём +10..+15°С”, – адзначыў спецыяліст.

Паводле слоў Рабава, красавік, паводле папярэдняга прагнозу, таксама пачнецца з цёплага надвор’я, на працягу месяца “ўсталюецца па-сапраўднаму веснавое і камфортнае надвор’е, сярэдняя тэмпература паветра будзе на 1-1,5°С вышэй за кліматычную норму (норма   + 4..+7°С), а колькасць ападкаў   у межах нормы”.