Пачуць унікальныя ўспаміны пра народнага паэта Беларусі можна на занятках “Мова Нанова”, якія пачнуцца а 18-й гадзіне ў канферэнц-зале бібліятэкі “Верасок” (Вялікі Гасцінец, 121). Уваход вольны!

Марыя Міцкевіч – унучка не толькі Якуба Коласа, але і Янкі Маўра. Яе маці Наталля Іванаўна – дачка Янкі Маўра. Бацька Міхась Канстанцінавіч – сын Якуба Коласа.

Сёння ў слухачоў курсаў будзе магчымасць не толькі паслухаць сваякоў найвядомейшых беларусаў, але і задаць ім свае пытанні.