Ад таго, у якім стане знаходзіцца гума і колы вашага аўтамабіля, залежыць, наколькі камфортна, зручна і бяспечна вы будзеце кіраваць машынай.

Каб падтрымліваць колы і гуму вашага аўто ў належным стане, варта быць узброеным інфармацыяй па гэтай тэме. Цяпер у вас ёсць магчымасць задаць усе хвалюючыя пытанні спецыялісту “Шынамантажу TIR” Дзмітрыю Губару. Вы можаце дзяліцца сваім досведам, як рамантуеце машыну, і атрымаць парады спецыяліста.

Дзмітры Губар зможа адказаць на пытанні, якія датычацца:

1. Мантажу і дэмантажу колаў падчас рамонту і сезонных пераходах з аднаго віду гумы на іншы.

2. Праверкі ціску і балансіроўкі колаў.

3. Асаблівасцяў рамонту дыскаў і гумы, складаных бакавых парэзаў гумы.

Пытанні вы можаце пакідаць у каментарах альбо дасылаць на электронную пошту “Рэгіянальнай газеты” regionnews@rh.by.

Па меры таго, як вы будзеце задаваць пытанні, мы будзем публікаваць іх на сайце, каб вы бачылі, што хвалюе іншых аўтааматараў. Кіроўцы могуць прымаць абмеркаванне пытанняў у каментарах, дзяліцца сваім досведам.