Пра гэта зорка расійскай эстрады напісаў у сваім “Інстаграме”.

“Па традыцыі, я пачаў гастрольны тур шоу “Я” з Мінска.

… І пасля такога ашаламляльнага поспеху, дзесяцітысячнай “Мінск-арэны”, дзе не засталося ніводнага вольнага месца, мы сутыкнуліся з ашаламляльным хамствам…

Уначы, нас, стомленых пасля канцэрту, пратрымалі на мытным пункце “Каменны Лог” больш за гадзіну. Некалькі разоў правяралі дакументы, прасілі выйсці з машыны, даглядалі.

Пры тым, самі ўсміхаліся – вось, Кіркорава “злавілі”.

У выніку, стомлены калектыў дабраўся да Вільні толькі пад раніцу. Але на гэтым, як аказалася, начны кашмар не скончыўся. Чатыры вялікія фуры з афармленнем для сцэны –  святлодыёдныя экраны, святло, дэкарацыі, усё гэта так і засталося на памежным пункце. Беларускія мытнікі не выпускаюць грузавікі з абсталяваннем. Да гэтага часу! Гэта працягваецца ўжо больш за палову сутак. Хамяць кіроўцам. Пагражаюць”.

Ашмянская мытня наконт Кіркорава: мы працавалі, як належыць

Прэс-сакратар Кіркорава: Пасля канцэрта ў Вільнюсе мы праз Каменны Лог вяртацца не будзем

Фота з “Інстаграма” з шоу “Я” ў “Мінск-арэне”: