Ахвотныя змогуць не толькі аператыўна зрабіць флюараграфію, але і адразу ж атрымаць адказ доктара аб выніках тэста і кансультацыю.
Рэнтгенаграфічны апарат будзе працаваць каля кінатэатра “Радзіма” ад 9 да 13 гадзін. Пра гэта распавяла загадчыца дыспансернага аддзялення Маладзечанскага супрацьтуберкулёзнага дыспансера Тамара Навіцкая.
Апарат будзе працаваць у межах спецыяльнай акцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з туберкулёзам, які адзначаюць 24 сакавіка. Яго яшчэ называюць Днём белага рамонка.
Падчас акцыі будуць працаваць валанцёры і дактары.