Гэта прадугледжана ўказам ад 23 сакавіка № 107 “Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву”, апублікаваным на сайце прэзідэнта.

У адпаведнасці з указам урад таксама павінен наладзіць да 1 кастрычніка аснашчэнне шматкватэрных дамоў прыборамі ўліку электраэнергіі, неабходнай для асвятлення дапаможных памяшканняў і працы абсталявання.

Аплата за паслугі ЖКГ, аказаныя ў лютым, згодна з указам № 107 дазволена ажыццявіць не пазней за 5 красавіка. Пры гэтым жыроўкі насельніцтву павінны перадаць не пазней за 25 сакавіка. Да гэтага ж часу мясцовыя выканкамы павінны зрабіць пераразлік плацяжоў за паслугі, аказаныя ў студзені.

Дакументам вызначаюцца межава дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг, прадугледжваецца змена шасці тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. У прыватнасці змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разу (з 4.765,9 да 2.790 рублёў за 1 куб. м), водаадвядзення – больш як у 2,2 разу (4.148,8 да 1.863 рублёў за 1 куб. м). Усталёўваецца межавы тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных прылад (кодавыя дзверы, дамафоны) жылога дома ў памеры 9.100 рублёў на адну кватэру.

Аляксей АЛЯКСАНДРАЎ, БелаПАН.