Інцыдэнт, які адбыўся 23 сакавіка ў пункце пропуску “Каменны Лог” з тым, што фуры з канцэртным абсталяваннем Філіпа Кіркорава пратрымалі на мяжы, паведамілі “Рэгіянальнай газеце” у прэс-службе Ашмянскай мытні:

– На мяжу транспартныя сродкі Філіпа Кіркорава прыбылі раніцай, прыкладна ў 10:50 у сераду, 23 сакавіка. У 11:15 спявак і яго суправаджэнне ўжо прайшлі пашпартны кантроль.

Машыны з канцэртным абсталяваннем прайшлі мытны дагляд прыкладна ў 11:50-12:30.

У сваім “Інстаграме” піша наступнае: “Ноччу, стомленых пасля канцэрту, нас затрымалі на мытным пункце “Каменны Лог” больш за гадзіну. Некалькі разоў правяралі дакументы, прасілі выйсці з машыны, даглядалі, пры тым, самі ўсміхаліся – вось, Кіркорава “злавілі”. У выніку, стомлены калектыў дабраўся да Вільні толькі пад раніцу.

Але на гэтым, як аказалася, начны кашмар не скончыўся. Чатыры вялікія фуры з афармленнем для сцэны – святлодыёдныя экраны, святло, дэкарацыі, усё гэта так і засталося на памежным пункце. Беларускія мытнікі не выпускаюць грузавікі з абсталяваннем. Да гэтага часу! Гэта працягваецца ўжо больш за палову сутак. Хамяць кіроўцам. Пагражаюць.

23 сакавіка, увечары, Філіп Кіркораў там жа дзеліцца навіной: “Перадаю апошнія зводкі з мяжы! Наша абсталяванне прыйшло ў Літву”.

На Ашмянскай мытні сцвярждаюць:

– Ніхто спецыяльна не трымаў спевака на мытні. Мы працавалі, як належыць. Што датычыцца інфармацыі, што прадзюсары спевака сталі “быкаваць” і “качаць правы”,  я гэтага каментаваць не буду.