Мікалай Шрымф, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама, даў надзею заўзятарам маладзечанскай каманды, што “Маладзечна ДЮСШ 4” усе ж заявіцца ў другую лігу.

– Прыходзіце ў суботу на матч, які маладзечанцы правядуць супраць каманды “Іслач” , там і атрымаеце канчатковы адказ, – сказаў Мікалай Уладзіміравіч па тэлефоне.

Матч адбудзецца на стадыёне ў Чысці. Пачатак гульні ў 14.00.