Яму з арматурай, якая тырчала з яе, засыпалі работнікі  “Камунальніка” днём, 24 сакавіка, але яна паспела нарабіць многа работы і праблем тым, хто ў яе трапіў.

Расказвае кіроўца Арцём Малькевіч, што сёння трапіў у яму.

– Ну так атрымалася, трапілі ў яму. Выклікалі ДАІ. Яны прыехалі і выпісалі штраф па пункце 5 артыкула 18.22. “Парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху”. Яны ж  і ўстанавілі памеры ямы 1,9 м на 1,2 м глыбінёй 12 сантыметраў з арматурай унутры. Выдалі нам даведку, што вінаваты бок –  УП “Камунальнік”. Мы патэлефанавалі ў “Камунальнік”, яны віну не адмаўляюць, але адправілі збіраць даведкі.

Патрабавалі дакумент “аб тым, што шына не прыдатная да рамонту і далейшай эксплуатацыі”, і выпісаны рахунак-фактуру на два колы такой маркі і памераў.

Так выглядала яма, у якую ўехаў Арцём, да таго, як яе засыпалі:

Два колы на машыну кіроўцы Арцёма каштуюць 2 мільёны 160 тысяч рублёў. І гэта без устаноўкі.

– Але колы маёй мадэлі знятыя з вытворчасці, а правілы дарожнага руху патрабуюць аднолькавы пратэктар шын на адной восі. Затым з’ездзілі ў “Камунальнік”. Юрыст “Камунальніка” сказаў, што трэба чакаць пастанову з ДАІ (10 дзён), патрэбны не рахунак-фактура, а касавы чэк аб набыцці колаў. Але аплацяць толькі кошт аднаго кола, і то ў працэнтных адносінах са зносам майго пашкоджанага кола. І то, я думаю, што “Белдзяржстрах” будзе праводзіць сваю экспертызу.

Арцём дадае, што ён выставіў знак аварыйнага прыпынку, таму сам здзіўлены, чаму ДАІ выпісала яму штраф.

Інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош патлумачыў, што кіроўцу аштрафавалі не за парушэнне правілаў прыпынку, а за тое,  што пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць, ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, аж да спынення транспартнага сродку.

Гэта прапісана ў пункце 87.2 Правілаў дарожнага руху Беларусі.

– А пункт 5 артыкула 18.22 якраз і гаворыць пра тое, што пры парушэнні гэтага правіла прадугледжаны штраф. І на будучае хочацца пажадаць, каб самі кіроўцы былі больш уважлівымі да таго, за што яны распісваюцца ў пратаколе.

У момант, калі карэспандэнты “Рэгіянальнай газеты” прыехалі на пуцеправод зрабіць фотаздымкі, яміну засыпалі работнікі “Камунальніка”.

Дзеля гэтага яны прывезлі чатыры мяхі шчэбню.

– Пуцеправод – праблемны аб’ект, – кажуць рабочыя, – рамантаваць яго даводзіцца даволі часта. А яшчэ холадна, таму асфальт класці нельга. Вырашылі прымаць часовыя меры.

У гэты час кіроўцы адзначаюць, што засыпаць шчэбнем – гэта не рашэнне праблемы. Таму што, калі па такой яміне праедзе цяжкая фура, увесь шчэбень паразлятаецца па дарозе. Да таго ж, жалезную арматуру не прыбралі, а насыпалі каменьчыкаў на яе. 

Іншыя яміны на пуцеправодзе: