– Яўген быў у нашай суполцы краязнаўцаў, займаўся гісторыяй свайго роду, Порсы, Вілейшчыны, – расказвае краязнаўца з Любані Аляксандр Зайцаў. – Яўген Мікалаевіч збіраў старадаўнія дакументы па Вілейшчыне і заўсёды дзяліўся імі і з намі, і з краязнаўчым музеем. Ён быў вельмі душэўным і сціплым чалавекам. Ніколі не казаў: “Гэта я адкрыў, гэта я знайшоў”. Гаварыў: “Галоўнае, каб справа рабілася, каб вілейскія людзі ведалі”.

 

Яўген Петрыкевіч.

Яўген Петрыкевіч.

   Яўген быў цудоўным чалавекам, любіў дапамагаць бескарысліва людзям. Многія ўдзячныя яму за садзейнічанне ў іх лёсах. Яўген быў добрым сем’янінам. На жаль, не паспеў пабачыць трэцяга  ўнука, які ўжо нарадзіўся, – дадае сябра Яўгена Лявон Куксіновіч. 

Расказаў Лявон, што ў Яўген Петрыкевіч захапляўся не толькі краязнаўствам.

– У яго ў доме ў Порсе была ўладкаваная абсерваторыя на вышцы і ўстаноўлены тэлескоп. Ён любіў назіраць за зоркамі. А калі Яўген жыў у Мінску, то захапляўся яхтамі. Купіў польскую яхту – такіх, трохмятровых, у Мінску было ўсяго тры.  Плаваў з жонкай па Мінскім моры і на Браслаўскіх азёрах. 

Яўгена Петрыкевіча пахавалі на могілках ля Порсы 24 сакавіка.